"Гомель" трэці раз згуляў унічыю з БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі
У нядзелю прайшоў апошні матч 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
БАТЭ і "Гомель" згулялі ўнічыю 0:0. Адзначым, што сёлета гэтыя каманды тройчы сустракаліся ў чэмпіянаце краіны і гулялі толькі ў нічыі. 21 траўня ў Гомелі быў зафіксаваны лік 0:0, а 20 жніўня ў Барысаве — 1:1.
У БАТЭ цяпер 55 ачкоў, у салігорскага "Шахцёра" — 46, у "Гомеля" — 43, у мінскага "Дынама" — 42.
Матчы наступнага, 28-га тура, пройдць 15-16 кастрычніка.