Гомельскі КДБ запрасіў журналістку на "правільны шлях"

Як распавяла Таццяна прэс-службе БАЖ, суразмоўца прадставіўся Паўлам Самсонавым і патлумачыў, што размова будзе тычыцца яе "ўдзелу" ў акцыі 19 снежня. Таццяна адказала, што не бачыць сэнсу ў такой сустрэчы, бо яна ў акцыі не ўдзельнічала, а працавала на Плошчы як журналіст (за што была пакараная 10 суткамі арышту).

Супрацоўнік КДБ заявіў, што падобныя гутаркі з правапарушальнікамі — звычайная практыка яго ведамства, каб "паспрабаваць чалавека наставіць на правільны шлях". Не атрымаўшы ў выніку згоды, Самсонаў паабяцаў даслаць Таццяне афіцыйную позву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі