Гомельскія дэмсілы плануюць шэраг мерапрыемстваў да гадавіны Чарнобыля
Гэту тэму абмяркоўвалі на пасяджэнні кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сіл 2 красавіка.
Так, у межах 25-годдзя аварыі на ЧАЭС вырашана правесці мітынг 26 красавіка, шэраг інфармацыйных акцый і серыю вандровак у пацярпелыя ад аварыі раёны. Прадстаўнікі кааліцыі таксама возьмуць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай праблемам Чарнобыля і будаўніцтву ў Беларусі атамнай электрастанцыі, паведамляе БелаПАН.