Гродзенскія маладафронтаўцы Кіркевіч і Велігор аштрафаваныя
Такім чынам іх пакарала адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна Гродна, паседжанне якой адбылося 12 кастрычніка.
Былы палітвязень Алесь Кіркевіч і актывістка Вераніка Велігор абавязаныя выплаціць па 350 тысяч рублёў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Нагадаем, што грамадскіх актывістаў затрымалі ўначы 17 верасня, калі яны расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня. Тады ж міліцыянты забралі ў Велігор ноўтбук, а ў кватэры Кіркевіча здзейснілі ператрус і забралі сістэмны блок.
Акрамя гэтага, Кіркевіча і Велігор яшчэ чакае судовы разгляд пратаколу, складзенага міліцыянтамі за нібыта яшчэ адно адміністратыўнае правапарушэнне.