Група "За волю" пачала кампанію "Грамадскі трыбунал"
Кампанія скіраваная супраць чыноўнікаў, вінаватых у катаваннях палітвязняў.
Як інфармуе БелаПАН, сябры групы хочуць звярнуцца да Генпракурора з патрабаваннем спыніць катаванні ў турмах. Актывісты патрабуюць неадкладна спыніць катаванні ў турмах Беларусі, забяспечыць звычайныя ўмовы ўсім зняволеным, у тым ліку Саннікаву, Дашкевічу, Статкевічу, Аўтуховічу, Аліневічу, Дзядку, Васьковічу ды іншым зняволеным. Таксама яны патрабуюць знайсці вінаватых у катаваннях і пацвердзіць ці абвергнуць факты катаванняў.
Акрамя таго, ад Генпракуратуры актывісты патрабуюць прыцягнуць да адказнасці кіраўніцтва дэпартамента выканання пакаранняў і тэлеканал "Беларусь-1", дзе выйшлі зневажальныя сюжэты пра Саннікава і Дашкевіча.