Гурт Chiefs Band выдаў апошні англамоўны альбом

Мінскі джаз-фанк-гурт Chiefs Band выдаў дэбютны альбом, які атрымаў назву Jazz Pirates. Праца над дыскам вялася каля года, і ў выніку было запісана дзевяць кампазіцый.

"Некаторыя песні ўжо старыя, яны выконваюцца на працягу трох-чатырох гадоў, - распавядае пра трэк-ліст дэбютніка лідар гурта Алесь-Францішак Мышкевіч. - Зрабілі мы гэта для таго, каб гэтыя песні запісаць і пачаць працаваць над новым матэрыялам. На дыск трапіла беларускамоўная песня, з той нагоды, што наперадзе, у наступным альбоме ў нас будзе "беларусізацыя джазу". Таму, дарэчы, і джаз-піратамі называемся, бо не баімся эксперыментаў".

Тры кампазіцыі дэбютніка запісаныя ў модным зараз лайвавым фармаце, чатыры трэкі дыска цалкам інструментальныя. Амаль усе песні Jazz Pirates з'яўляюцца аўтарскімі, толькі адзін трэк - кавер на песню шведскага музыкі Нільса Ландгрэна "Anytime, Anywhere".

Прэзентацыя альбома адбудзецца 31 траўня ў сталічным клубе Coyote. Разаграваць прадстаўнікоў "бульба-фанка" будзе шоў бубначоў Stress, а таксама гарадзенскі джаз-бэнд Stop Time.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі