Ірына Халіп спрабуе даведацца, дзе знаходзіцца Андрэй Саннікаў

Нагадаем, што палітвязня нечакана перавялі ў невядомым напрамку з Бабруйскай папраўчай калоніі. Пра гэта 16 лістапада даведаўся яго адвакат, які прыехаў на сустрэчу з Саннікавым.

Халіп: "Мне расказваюць, быццам сёння непрыёмны дзень і таму пра свайго мужа я не магу атрымаць ніякай інфармацыі. Зараз я чакаю журналістаў. Калі я як жонка, тэарэтычна, па працэдуры, напэўна, і павінна прыходзіць у прыёмныя дні, то журналісты, згодна з "Законам аб друку", маюць поўнае права атрымліваць інфармацыю ў любы час".

Апошнія звесткі ад Саннікава жонка атрымала ў суботу, 12 лістапада. Ніякіх намёкаў на тое, што яго могуць перавесці ў іншую калонію, тады не было.

Дарэчы, часовы выканаўца абавязкаў начальніка дэпартамента выканання пакаранняў Сяргей Працэнка адмовіўся паведаміць агенцтву БелаПАН, куды этапавалі Саннікава. Ён прапанаваў журналістам прыйсці ў прыёмны дзень — у пятніцу. 

***

Андрэя Саннікава пераводзяць у калонію на Віцебшчыне. Дакладнае месца пакуль не вядомае.

Пра перавод палітвязня ў калонію ў Віцебскай вобласці Ірыне Халіп паведаміў часовы выканаўца абавязкаў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Працэнка.

Аднак Ірына Халіп зазначыла, што мінулым разам, калі этапавалі Саннікава, ёй казалі, што яго вязуць у Гомель. Аднак у выніку экс-кандыдат апынуўся ў Магілёўскай калоніі, перадае Радыё "Свабода". Таму Халіп лічыць, што афіцыйным звесткам не варта давяраць.

Фота: daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі