Каб выступіць у Мінску, "Нейра Дзюбель" вырашыў змяніць назву

Лідэр гурта Аляксандр Кулінковіч аргументуе такое рашэнне “чорнымі спісамі”.


Кулінковіч: “Натуральна, “чорныя спісы” і забароны. Наколькі я ведаю, да арганізатараў прыйшлі людзі і сказалі, што канцэрт не мусіць адбыцца. А яны, вядома, не даюць сабе клопатаў ніколі нічога аргументаваць. Дый мы жывем не ў той краіне, дзе нешта трэба тлумачыць. Не — і ўсё! Нельга! Да пабачэння”.


Цягам тыдня музыканты разам з арганізатарамі  спрабавалі знайсці сабе іншую пляцоўку для выступу. І нават думалі замяніць назву гурта.


Кулінковіч: “Спачатку просто спрабавалі перанесці яго ў іншае месца. Пасля вырашылі перанесці дату. Пасля паспрабавалі трэці варыянт — нават змяніць назву! Каб гэта быў не Нейра Дзюбель. Але мы пацярпелі поўную няўдачу па ўсіх трох пунктах. Ні змена месца, ні змена даты, ні змена назвы не дапамаглі нам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі