Каля беларускай амбасады ў Арменіі пройдзе пікет у абарону Бяляцкага
Ён адбудзецца 25 лістапада.
Акцыю пратэсту ладзіць Хельсінкская асацыяцыя, паведамляе партал PanARMENIAN. Удзельнікі акцыі будуць патрабаваць вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і спыніць крымінальны пераслед.
Акцыі пратэсту таксама пройдуць ва Украіне, Расіі ды Кіргізіі. Акцыя ладзіцца пад лозунгамі "Свабоду Алесю Бяляцкаму", "Дзеля нашай і вашай свабоды" і "Свабоду палітвязням".
Нагадаем, што 24 лістапада беларускага праваабаронцу асудзілі на 4,5 года зняволення. Праваабаронцы і многія палітыкі называюць гэты працэс палітычным.