"КамАЗ": Аб'яднанне з "МАЗ" пакуль толькі абмяркоўваецца

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Камскага аўтазавода ад 16 лютага.

У сувязі інфармацыяй аб аб'яднанні "КамАЗ" і "МАЗ", якая з'явілася ў СМІ, Дэпартамент па сувязях з грамадскасцю ААТ "КамАЗ" зрабіў наступную заяву: "Сапраўды, у дадзены момант разглядаюцца розныя варыянты інтэграцыі двух аўтамабільных кампаніяў. Аднак казаць пра нейкія канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку, а таксама пра магчымую дадатковую эмісіі акцыяў ААТ "КамАЗ", заўчасна".

16 лютага першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка паведаміў, што Беларусь прыняла прапанову расійскай кампаніі "Растэхналогіі" і пагадзілася на стварэнне холдынгавай кампаніі "Росбелавто".

Кошт як расійскіх, так і беларускіх прадпрыемстваў, паводле яго слоў, вызначыць незалежная ацэначны кампанія. "Потым узважым на вагах працэнты, як гіры, каб выйсці на парытэт — там $1 млрд і тут $1 млрд кошт акцыяў", — цытуе Сямашку ІА REGNUM.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі