Кампанія “Гавары праўду” правяла акцыю “Свабоду палітвязням”
Акцыя прайшла ў Мінску ля ўнівермага "Беларусь", затрыманняў не было.
Удзельнікі стаялі пэўны час на вуліцы з доўгай расцяжкай, на якой, уласна, было патрабаванне вызваліць палітзняволеных.
Нагадаем, што на мінулым тыдні пра серыю акцый у салідарнасць з палітвязнямі дэкларавала грамадская ініцыятыва "Еўрапейская Беларусь", аднак правяла на Кастрычніцкай плошчы сталіцы толькі тры акцыі (з панядзелка па сераду).