Канстытуцыйны суд сумняваецца ў "карце паляка"

Зварот у КС быў накіраваны беларускімі дэпутатамі, якія паднялі "польскае пытанне" пасля падзеяў 19 снежня. Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка пасля выбараў абвінаваціў афіцыйную Варшаву ў саўдзеле ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі.

7 красавіка прадстаўнік Канстытуцыйнага суда заявіў, што асобныя нормы закона Польшчы "Аб карце паляка" не адпавядаюць пэўным нормам міжнароднага права. Як адаб'ецца такая пазіцыя суда на далейшай выдачы "карты паляка" грамадзянам Беларусі, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі