Казахстан: колькасць загінуўшых падчас беспарадкаў дасягнула 13
Такія дадзеныя падае Генпракуратура краіны.
Пры гэтым, па словах праваабаронцаў і прадстаўнікоў апазіцыі, рэальная колькасць загінулых і пацярпелых значна вышэй, інфармуе ВВС.
Беспарадкі ў Жанаозене, горадзе з насельніцтвам у 90 тысяч чалавек, ўспыхнулі ў пятніцу пасля шматмесячнага страйку пратэсту супраць скарачэнняў зарплат работнікам нафтавай прамысловасці.