КДБ злавіла беларуса, які хацеў вывезці ва Ўкраіну 300 літраў бензіну

Цяпер па гэтым факце ладзіцца праверка. Калі пацвердзіцца, што затрыманы займаўся спекуляцыяй, то яму пагражае нават канфіскацыя ўласнага аўто, на якім ён і перавозіў бензін.

У прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці БелаПАН паведамілі, што цяпер разам з іншымі структурамі вядуць працу па выяўленні асобаў, якія парушаюць пастанову ўраду “Аб некаторых захадах па абароне спажывецкага рынку”.

Нагадаем, што згодна з гэтай пастановай ад сёння нельга вывозіць з Беларусі за межы Мытнага саюзу тавары звыш усталяваных нормаў. Апроч таго, з учорашняга дня дзейнічаюць абмежаванні на вываз паліва. Калі бензін вывозяць часцей чым раз на пяць сутак, за яго трэба плаціць экспартнае мыта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі