Кэтрын Эштан заклікала Беларусь увесці мараторый на смяротную кару

Выскі прадстаўнік сур'ёзна занепакоеная заявай, якая прагучала на Беларускім тэлебачанні пра тое, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Кэтрын Эштан зноў настойліва заклікае ўлады Беларусі не прыводзіць у выкананне смяротнага пакарання.

"Еўразвяз выступае супраць прымянення смяротнай кары пры любых абставінах. Таму Вярхоўны прадстаўнік заклікае Беларусь, якая дагэтуль ужывае гэтую меру наказання, далучыцца да сусветнага мараторыя на выкананне смяротнай кары ў якасці першага крока да яе ўсеагульнай адмены", - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, што Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва прысудзілі да смяротнага пакарання. Іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі тэракту ў мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі