У фінале хакейнага чэмпіянату свету згуляюць Славакія і Расія
За "бронзу" паспрачаюцца зборныя Фінляндыі і Чэхіі.
Хакейная зборная Расіі выйграла ў каманды Фінляндыі (гаспадароў чэмпіянату) з лікам 6:2 (2:1, 2:0, 2:1). Героем паўфінала з фінамі стаў Яўген Малкін — аўтар хет-трыка.
У суботу расійскія хакеісты зрабілі сур'ёзную заяўку на тое, каб сёлета заваяваць чэмпіёнства. Раней былі разгромленыя шведы, цяпер — фіны. І калі пасля цяжкай гульні з нарвежцамі ў чвэрцьфінале яшчэ заставаліся сумненні — ці здолеюць расіяне паказаць свой лепшы хакей, дык цяпер фаварыт фінальнага паядынку відавочны.
У іншым паўфінальным матчы зборная Славакіі перамагла каманду Чэхіі — 3:1 (1:0, 0:1, 2:0).
Фота — daylife.com