Крамянецкага асудзілі на 5 сутак арышту, Васільева суд чакае пасля шпіталю

Суд Міёрскага раёна 29 кастрычніка пакараў Змітра Крамянецкага адміністрацыйным арыштам, нібыта, за "брыдкаслоўе". Што да Рамана Васільева, дык яго было вырашана пакінуць у шпіталі (дыягназ — "гіпертанічны крыз"), а ў суд выклікаць пасля выпіскі, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, хлопцаў затрымалі ў Міёрах 27 кастрычніка, калі яны былі на вяселлі маладафронтаўца Міколы Дземідзенкі. Васільеву стала кепска падчас судовага паседжання і яго адвезлі ў шпіталь.

Сайт mfront.net адзначае, што Раман Васільеў (на здымку) сёлета правёў за кратамі агулам 107 (!) сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі