Крыніца: Былы холдынг Пефціева можа змяніць назву

Наступным крокам можа стаць змена назвы. Такое меркаванне ў інтэрв'ю парталу tut.by выказала крыніца, блізкая да ваенна-прамысловага комплексу нашай краіны.

Нагадаем, інфармацыя пра продаж Пефціевым "Белтэх Холдынга" (у яго ўваходзяць каля 10 кампаній, у тым ліку "Белтэхэкспарт", які займаецца продажам узбраенняў), з'явілася 30 траўня. Як паведаміў "Интерфакс-Запад", кантрольны пакет набыў расійскі бізнесмен Дзмітрый Гурыновіч. Пра апошняга амаль нічога невядома, калі не лічыць, што ён уключаны ў кадравы рэестр прэзідэнта Расіі.

Такім чынам, пры новым уладальніку былы холдынг Пефціева становіцца расійскім бізнесам. Паводле крыніцы партала tut.by, "магчыма, нейкая заява на гэты конт з'явіцца ў бліжэйшыя дні пасля сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Мінску". Як вядома, Уладзімір Пуцін будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі 31 траўня — 1 чэрвеня.

У "Белтэхэкспарце" сітуацыю не каментуюць, а сам Уладзімір Пефціеў недасяжны для каментароў.

Нагадаем, адзін з самых вядомых бізнесменаў Беларусі Уладзімір Пефціеў летась патрапіў у "чорны спіс" Еўрасаюза. У чэрвені 2011-га ў дачыненні да трох яго фірмаў Саветам ЕС былі ўведзеныя санкцыі, ім нельга весці бізнес на тэрыторыі краін Еўрапейскага саюза. Гэтае рашэнне прынялі з мэтай узмацнення фінансавага ціску на ўлады Беларусі, каб прымусіць іх спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі. Вядома, што Уладзімір Пефціеў падаў чатыры пазовы супраць Савета Еўрасаюза.

Фота —  tut.by, bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі