Квіткі на матчы БАТЭ з “Валенсіяй” і “Лілем” пачнуць прадаваць у пятніцу
Кошты на пакеты вагаюцца ад 200 тысяч за самы дарагі, да 60 за самы танны.
Набываць квіткі можна будзе ў Мінску і ў Барысаве. З іспанскай “Валенсіяй” на “Дынама” БАТЭ сустрэнецца 23 кастрычніка, а “Ліль” у Мінск прыедзе 20 лістапада.
Касы стадыёна “Дынама” працуюць без перапынку на абед з 11.00 да 20.00 гадзін. У Барысаве квіткі можна набыць на гарадскім стадыёне ад 11.00 да 17.00. Кошт пакетаў такі: 1-я катэгорыя - 200 000, 2-я - 125 000 і 3-я - 60 000 рублёў, паведамляе сайт БАТЭ.