Лабковіч: такога мы не бачылі за ўсе гады назірання
Праваабронца распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё пра тое, наколькі адрозніваюцца афіцыйныя звесткі пра яўку на выбарах ад незалежных.
Уладзімір Лабковіч адзначае, што атрыманыя дадзеныя з тых участкаў, дзе ажыццяўлялася назіранне ў межах кампаніі "Правааабронцы за свабодныя выбары". "Розніца з афіцыйнымі звесткамі па яўцы — 17,7%... Мы ніколі за столькі год назірання не адзначалі такой вялікай разбежкі ў яўцы", — кажа праваабаронца.