Леанід Заіка: Прагнозы ЗША наконт крызісу маюць шанец збыцца

Нагадаем, што дырэктар нацыянальнай разведкі ЗША Джэймс Клэпер у сваім штогадовым дакладзе сенату прадказаў эканамічны крызіс у Беларусі ў 2013 годзе.

У каментары Еўрарадыё Леанід Заіка адзначыў, што амерыканскія эканамічныя даклады па Беларусі часцяком грунтуюцца на звестках нашых даследнікаў. Адпаведна, іх высновы блізкія да высноваў беларускіх эканамістаў.

Заіка: "Эканамічныя пагрозы дастаткова высокія. Сёлетні год вылучаецца неабходнасцю заплаціць як мінімум тры мільярды долараў па пазыках. Такіх грошай пакуль няма. З гледзішча забеспячэння прыросту валютнай плыні сітуацыя, у прынцыпе, не лепш, чым летась".

Каб прагноз не спраўдзіўся, адзначае Заіка, Беларусь павінна знайсці рэжымы эканоміі: скараціць таннае будаўніцтва, сацыяльныя праграмы, падтрымку аграрнага сектара.

Расія можа даць беларускаму кіраўніцтву грошы, але замест гэтага запатрабуе гарантыі — напрыклад, прамысловую ўласнасць.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі