Лукашэнка: Адзінай валютай у Еўразійскім саюзе можа стаць расійскі рубль
Аб гэтым ён заявіў учора ў Маскве.
Па словах Лукашэнкі, расійскі рубль будзе ўведзены ў якасці адзінай валюты тады, калі будзе цікавы ўсім удзельнікам Еўразійскага саюза. На думку беларускага лідара, выкарыстанне амерыканскага долара ў разліках паміж Расіяй, Беларуссю і Казахстанам непрактычнае. На змену амерыканскай валюце павінна прыйсці адна з нацыянальных. Найбольш верагодным пераемнікам долара з’яўляецца расійскі рубль, мяркуе кіраўнік Беларусі.