Лукашэнка даў адпор расійскаму амбасадару
Па яго словах, Беларусь сама будзе вырашаць, што, калі, па якім кошце і на якіх умовах прыватызаваць.
З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў 14 чэрвеня на сустрэчы з прэзідэнтам Башкартастана Рустэмам Хамітавым, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што напярэдадні з'явілася інтэрв'ю амбасадара Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава. У прыватнасці, расійскі амбасадар заявіў, што беларускія ўлады ў справах прыватызацыі блытаюць палітыку з эканомікай.
У сваю чаргу, Лукашэнка падкрэсліў, што не жадае паўтарыць прыватызацыю па расійскім варыянце, як гэта было ў 90-х. Ён падкрэсліў, што прыватызацыя — гэта не толькі эканоміка, але і вялікая палітыка.
Фота — newsby.org