Лукашэнка ездзіць па чарнобыльскіх раёнах
Сёння кіраўнік краіны наведаў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Петрыкаве, што ў Гомельскай вобласці і сустрэўся з вернікамі.
Аляксандр Лукашэнка ў часе гэтай сустрэчы шмат казаў пра адраджэнне Палесся і пра ліквідацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС. Ён перадаў у дар храму ікону Божай Маці “Ўладзімірская”. У адказ біскуп Тураўскі і Мазырскі Стэфан падараваў кіраўніку дзяржавы абраз Уваскрэсення Хрыстовага і Біблію.
Заўтра Лукашэнка паедзе ў Брэсцкую вобласць, паведамляе БелаПАН.