Лукашэнка не чакаў, што Саакашвілі прызнае паражэнне на выбарах

Нагадаем, што перамогу на іх атрымала апазіцыйная "Грузінская мара". Нацыянальны рух, які ўзначальвае Міхаіл Саакашвілі, зазнаў паражэнне і перайшоў у апазіцыю. 

Лукашэнка лічыць, што Саакашвілі "пераступіў праз сябе", прызнаўшы сваю паражэнне на выбарах. Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 4 кастрычніка ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

"Калі казаць пра ўражанні ад грузінскіх выбараў, я не чакаў ад Саакашвілі такіх паводзінаў, ён проста пераступіў праз сябе. У гэтых адносінах я хачу сказаць, што ён малайчына. Усё-ткі прызнаць сваё паражэнне, калі ён да апошняй хвіліны быў упэўнены, што яго ўвесь народ стоадсоткава падтрымае, гэта дорага каштуе", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Фота — azcongress.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі