Лукашэнка не збіраецца ісці на перамовы з апазіцыяй
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 9 верасня.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, апазіцыянеры сядзелі пад венікам, дзялілі грошы і раптам пачулі, што Лукашэнка штосьці сказаў. Лукашэнка падкрэсліў, што пра перамовы не казаў і казаць не збіраецца. Больш за тое, ён заявіў, што ні з кім з іх не збіраецца весці перамовы.
Па словах кіраўніка дзяржавы, ён прапанаваў розным грамадскім сілам і рухам сесці за круглы стол, абмеркаваць наяўныя праблемы і ўнесці разумныя прапановы на разгляд улады.