Лукашэнка зноў не прызнае наяўнасць палітвязняў
Пра гэта ён заявіў 9 верасня.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што ў нашай краіне няма палітычных артыкулаў у Крымінальным кодэксе. Таксама ён паведаміў, што не вядзе з Захадам гандаль па гэтым пытанні. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не адмовіўся б ад заходняй дапамогі.
Лукашэнка: "Мы ні з кім не гандлюемся. Нас не цікавіць гандаль. Калі хто-небудзь думае, што вось крызіс і мы шукаем праз "пятую калону" падтрымкі на Захадзе, то гэта поўная лухта. Захад нас ніколі не падтрымліваў, і наўрад ці ён нас падтрымае. Што датычыць кантактаў з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, дык не толькі з міністрам замежных спраў Балгарыі. Была маса сустрэч за гэты час з бізнэсоўцамі, банкірамі, палітыкамі, дэпутатамі, кангрэсменамі з ЗША ды іншых дзяржаў. Мы ажыццяўляем гэтыя кантакты, каб бачыць і адчуваць, што людзі за мяжой думаюць пра Беларусь. Мы ніколі б не адмовіліся ад дапамогі ў гэты час — ні ад заходняй, ні ад расійскай, ні ад кітайскай".
Нагадаем, што раней Лукашэнка заяўляў, што ў Беларусі ёсць 2-3 палітвязні.