Ля будынка КДБ затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі”
Ён ладзіў адзіночную акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
Каля 16.00 Мікіта Каваленка падышоў да прыступкаў КДБ, разгарнуў бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты палітвязняў. Акцыя працягвалася літаральна хвіліну. Да юнака падбеглі людзі ў цывільным, якія выйшлі з КДБ, і зацягнулі ў будынак.
Разам з ім быў затрыманы незалежны журналіст Аляксандр Баразенка, які здымаў акцыю на відэакамеру. Праз некаторы час Баразенка паведаміў праз смс, што знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.