“Ляпіс Трубяцкой” запрасілі на мітынг расійскай апазіцыі ў Маскве
Санкцыянаваная акцыя на Балотнай плошчы пройдзе заўтра, 10 снежня.
Акрамя папулярнага і апальнага ў Беларусі рок-гурта, там выступяць шмат якія іншыя вядомыя дзеячы культуры і мастацтва. Напрыклад, мітынг адкрыюць пісьменнікі Людміла Уліцкая і Барыс Акунін. На сцэну выйдуць гурт “Рафбак” з песняй “Наш дурдом галасуе за Пуціна”. Таксама на мітынгу выступяць вядомыя журналісты — Леанід Парфёнаў і Алег Кашын.
Асноўнымі патрабаваннямі расійскай апазіцыі на гэтай акцыі стане вызваленне ўсіх палітзняволеных, абвяшчэнне новых выбараў у Дзярждуму, паўнавартасны допуск на іх апазіцыі і перанос на больш позні тэрмін прэзідэнцкіх выбараў. Заяўленая колькасць удзельнікаў акцыі — да 30 тысяч чалавек, перадае gazeta.ru