Міліцыя прапануе адкрыць прытулак для "бамжоў" у Баранавічах

Ініцыюе адкрыццё такога цэнтра міліцыя. Як адзначыў начальнік Баранавіцкага ГАУС Вячаслаў Герасімовіч, сёлета ў Баранавічах змерзлі тры чалавекі без пэўнага месца жыхарства. "А калі б быў прытулак, дзе яны маглі б прыйсці ў сябе, можа быць, знайсці працу, неяк змяніць сваё жыццё, гэтага б не адбылося", — упэўнены ён.

Начальнік міліцыі прапанаваў арганізаваць цэнтр у будынку спецкамендатуры, дзе таксама будзе арганізавана сацыяльная адаптацыя асоб, што прыбылі з месцаў пазбаўлення волі, якія страцілі роднасныя ці сямейныя сувязі.

На ўліку ў Баранавіцкім ГАУС стаіць 87 грамадзян без пэўнага месцажыхарства. Паводле гэтай статыстыкі горад набліжаецца да некаторых абласных цэнтраў. Напрыклад, у Віцебску афіцыйна зарэгістравана каля сотні такіх людзей, піша intex-press.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі