Магілёўскіх маладафронтаўцаў збіла група п’яных падлеткаў
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 21 сакавіка на Савецкай плошчы абласнога цэнтра. Трое маладафронтаўцаў прыйшлі туды з вялікім бел-чырвона-белым сцягам.
Лідэр магілёўскага “Маладога Фронту” Валянцін Лабачоў кажа, што яны ішлі са сцягам ад плошчы Зорак да плошчы Савецкай. На іх напалі некалькі п’яных падлеткаў — верагодна, футбольных фанатаў. Нападнікі адабралі ў маладафронтаўцаў сцяг і пачалі іх збіваць. Разам з Валянцінам былі Ўладзіслаў Горкі і Вячаслаў Хлысцікаў.
Юнакі адправіліся ў бліжэйшы пастарунак міліцыі, каб паведаміць пра здарэнне.