Магілёўскія міліцыянты вярнулі бел-чырвона-белы сцяг маладафронтаўцам
Пра гэта паведаміў лідэр магілёўскай арганізацыі “Малады Фронт” Валянцін Лабачоў. Нагадаем, што міліцыянты забралі нацыянальны сцяг 12 сакавіка.
Лабачоў разам з Уладзіславам Горкім прыйшоў у міліцэйскі пастарунак. Міліцыянты аддалі сцяг пад распіску. Ніякіх пытанняў наконт грамадска-палітычнай дзейнасці юнакоў у пастарунку не задавалі.