Майстар аўташколы вазіў навучэнца з парушэннем хуткасці
Баранавіцкі майстар аўташколы ехаў з вучнем на грузавіку ЗІЛ-130. Пры гэтым ён перавышаў хуткасць на 10-20 кіламетраў на гадзіну.
Даішнікі звярнулі ўвагу на грузавік падчас рэйду "Вучэбны аўтамабіль". Ён праходзіў на Брэстчыне з 20 па 25 жніўня. Цягам праверкі аўташкол да адміністратыўнай адказнасці прыцягнулі 8 службоўцаў, сярод іх 7 майстроў па навучанні кіраванню аўтамабілем. У гэтым спісе апынуўся і “экстрэмальна” хуткі майстар з Баранавіцкага грузавога аўтапарка №4, кажуць брэсцкія аўтаінспектары.