Міхаіл Мясніковіч сёння сустрэўся са старшынёй “Газпрама” Аляксеем Мілерам

У час сустрэчы прэм’ер-міністр Беларусі і старшыня расійскага газавага гіганта таксама закранулі некаторыя аспекты цэнаўтварэння на газ для Беларусі з 2015 года. Тады Расія плануе выйсці на роўны кошт для ўнутраных і знешніх спажыўцоў.

Асобна было абмеркавана міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцый “Белтрансгаза”, паведамляе БелТА. Нагадаем, што згодна з дасягнутымі ў ліпені дамоўленасцямі, вырашэнне пытанняў паставак і транзіту расійскага газу ўвязваецца з набыццём “Газпрамам” 50 працэнтаў акцый беларускага прадпрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі