Міліцыя адабрала ў маладафронтаўца лялек
Зміцер Крамянецкі прывёз учора з Гродна ў Мінск лялек, якія прызначаліся для жонак і маці палітвязняў.
Такім чынам “Малады фронт” хацеў павіншаваць гэтых жанчын з Днём маці. Аднак хлопца затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАЎС для высвятлення асобы. Пакет з лялькамі ў яго канфіскавалі нібыта для “даследавання”.
Хлопца выпусцілі позна ўвечары, а вось лялькі засталіся ў міліцыі.