Міліцыя паменшыла суму іску да мітынгоўцаў з Брузгоў

Па яго словах, цяпер міліцыянты патрабуюць каля 4 млн. рублёў з удзельнікаў акцыі. Раней яны хацелі атрымаць больш за 10 млн рублёў. Гэтыя грошы мітынгоўцы павінны былі заплаціць за тое, што іх мітынг разагналі спецназаўцы. 

110804 Valery - site.mp3
Нагадаем, што працэс праходзіць у Ленінскім судзе Гродна. Пад суд трапілі 36 удзельнікаў стыхійнага мітынгу, які адбыўся 12 чэрвеня на памежным пераходзе "Брузгі". Яны пратэставалі супраць абмежавання выезду за мяжу і вывазу тавараў, уведзенага урадам. Правы мітынгоўцаў у судзе зараз абараняе адвакат Аляксандр Бірылаў. Не выключана, што менавіта прысутнасць адваката прымусіла міліцыю знізіць суму іску. Раней суму знізіла Гродзенская мытня — ад 700 тыс. да 52 тыс.рублёў. 

Фота — forum.grodno.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі