Міліцыя просіць дапамогі ў пошуку скрадзенай з Брэсцкай крэпасці шыльды
І нават абяцае ўзнагароду за хоць якую інфармацыю аб гэтым цынічным злачынстве.
Зварот да неабыякавых брэстаўчан з'явіўся на старонках "Брестской газеты". Праваахоўнікі таксама гарантуюць і канфідэнцыяльнасць тым, хто дапаможа следству.
Нагадаем, у ноч на 9 красавіка невядомыя зламыснікі скралі металічную пліту з манумента “Зорка”. Сума шкоды, па папярэдніх дадзеных, склала 2 мільёны 800 тысяч рублёў. Пліта ў памяць аб растраляных немцамі мясцовых жыхарах была зроблена з бронзы. Яе таўшчыня складала 3-4 см і вага — каля 50 кг.