Мінчукоў атакуюць гадзюкі

Нешчаслівыя сустрэчы з паўзучымі гадамі адбываюцца пераважна на Мінскім моры ці на лецішчы. Супакойвае толькі тое, што ад укусаў гадзюк у Мінску ніхто не памёр, распавёў агенцтву “Мінск-Навіны” загадчык аддзялення па лекаванні вострых атручэнняў Лякарні хуткай дапамогі Андрэй Шмігельскі.

Медык заклікае дачнікаў і аматараў пікнікоў на прыродзе быць пільнымі і перш чым садзіцца на траву, уважліва агледзіцца навокал. Нельга губляць пільнасць і ў лесе, у часе збору ягад.

Спецыяліст адзначыў, што змеі асабліва актыўныя ў гарачае надвор’е. Калі ж гадзюка вас усё ж укусіла, трэба неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі