Мінгарсуд не задаволіў скаргу Валянціна Стэфановіча
Праваабаронца хацеў абскардзіць ранейшае судовае рашэнне пра выплату падаткаў.
Стэфановіч: "Не задаволілі маю скаргу, ды і ўсё — чым яно магло скончыцца?! Хаця я лічу, што з такімі матывацыямі рашэнне ў судах не прымаецца".
Надалей Стэфановіч не мяркуе абскарджваць прысуд, бо ў панядзелак ён набыў законную моц.
Нагадаем, што 16 снежня мінулага года суд Партызанскага раёна сталіцы пастанавіў спагнаць з праваабаронцы больш за 54 мільёны рублёў. Таксама судовая мыта склала каля 3 мільёнаў рублёў.
Гэтыя штрафы Стэфановічу налічыла падатковая інспекцыя па звестках, атрыманых з Літвы. Адзначым, што яго паплечніка Алеся Бяляцкага па аналагічным абвінавачанні пасадзілі на 4,5 года за краты і канфіскавалі ўсю маёмасць.