"Народная воля" будзе выходзіць далей
Міністэрства інфармацыі вырашыла не закрываць яшчэ адну незалежную газету.
Як і чакалася, Міністэрства інфармацыі адклікала свой пазоў аб закрыцці газеты "Народная воля". Суддзя аб'явіла, што пазоў разглядацца не будзе.
Нагадаем, учора Мінінфармацыі адклікала свой пазоў і да газеты "Наша ніва".
На здымку: Флэш-моб, арганізаваны 4 траўня прадстаўнікамі незалежных СМІ супраць закрыцця незалежных газет. Ён праходзіў падчас міжнароднай выставы "СМІ ў Беларусі", якую наведалі міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі (справа) і яго намесніца Лілія Ананіч (у цэнтры). Фота — bymedia.net
На здымку: Іосіф Сярэдзіч — галоўны рэдактар "Народнай волі" і Марыя Эйсмант — намесніца галоўнага рэдактара.