Мінскае "Дынама" можа ўмацавацца галкіперам зборнай Швецыі
Брамнік зборнай Швецыі Стэфан Ліў, які цяпер выступае ў новасібірскай "Сібіры", можа перайсці ў наступным сезоне ў мінскае "Дынама".
"Так, гэта праўда. Было б выдатна зноў згуляць у адной камандзе з Давідам Петрашэкам", — заявіў хакеіст у інтэрв'ю шведскай газеце Aftonbladet.
У гэтым сезоне Ліў правёў за "Сібір" 39 матчаў, адбіўшы 91,6% кідкоў. У плэй-оф народжаны ў Польшчы брамнік зборнай Швецыі адбіў 87,9% кідкоў у трох паядынках.
Раней Стэфан Ліў выступаў за шведскі ХВ-71. Неаднаразова быў заяўлены на Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету ў складзе зборнай Швецыі.
Адзначым, што зацікаўленасць у Ліве "Дынама" выяўляла яшчэ два гады таму, паведамляе TUT.BY.