Мінскае "Дынама" Андрыеўскага атрымала валявую перамогу (відэа)

На "Мінск-Арэне" была атрыманая няпростая перамога над чэхаўскім "Віцязем" — 3:1 (0:0, 1:1, 2:0). Лік адкрыў Каралюк на 21-й хвіліне, Ніскала на 28-й лік зраўняў. Далей было шмат барацьбы і ўсё ж "Дынама" здолела пераламіць на сваю карысць ход гульні. На 49-й і 58-й хвілінах двойчы вызначыўся Плат.

Адзначым, што гэта першы матч, калі "Дынама" знаходзіцца пад кіраўніцтвам Аляксандра Андрыеўскага (ён выконвае абавязкі галоўнага трэнера пасля адстаўкі Кары Хейкіля).

22 кастрычніка дынамаўцы прымаюць на "Мінск-Арэне" омскі "Авангард", пачатак а 19-й гадзіне.

Хакейнае “Дынама” і футбольнае БАТЭ ў параўнанні

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі