Мінскае "Дынама" прайграла ў авертайме маскоўскім аднаклубнікам (відэа)

Каманда Аляксандра Андрыеўскага сустракалася з адным з лідараў КХЛ. Мінскія дынамаўцы прайгралі маскоўскаму "Дынама" толькі ў авертайме, калі гулялі ў меншасці — 2:3 (0:0, 1:2, 1:0, 0:1).

Адзначым, што ў мінчукоў двойчы шайбу закінуў Цім Стэплтан (на здымку зверху). Ён зраўняў лік у матчы за 11 секундаў да фінальнай сірэны, калі рэалізаваў буліт.

У мінскага "Дынама" 31 ачко пасля 26 матчаў — 10 месца ў Заходняй канферэнцыі. Наступны матч — 23 лістапада ў гасцях з піцерскім СКА.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі