Мінская міліцыя цікавіцца бяспекай на з’ездзе БХД
Праваахоўнікі, напрыклад, распытваюць, ці падрыхтавалася партыя для супрацьдзеяння нецвярозым і буйным людзям.
Чацвёрты Устаноўчы з'езд Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя пройдзе 17 снежня ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу. Міліцэйскі інспектар ужо распытваў, якія захады бяспекі будуць зробленыя і якім чынам дэлегаты будуць дабірацца на з’езд.
На думку адказнага сакратара аргкамітэту БХД Дзяніса Садоўскага, такія пытанні выклікаюць засцярогу. У сувязі з гэтым хрысціянскія дэмакраты нададуць яшчэ большую ўвагу ахове мерапрыемства, каб выключыць любыя правакацыі.