Мінскія ўлады сарвалі VII Кангрэс Асамблеі НДА

Нагадаем, што кангрэс Асамблеі няўрадавых арганізацый меркавалася правесці 5-6 траўня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB). Аднак у цэнтры кажуць, што Мінгарвыканкам забараніў даваць памяшканне ў арэнду. За два дні да мерапрыемства ранейшыя дамоўленасці былі скасаваныя.

Арганізатары наведалі Мінгарвыканкам, каб даведацца прычыны адмовы. Але прадстаўнікі гарадскіх уладаў, як паведамляе прэс-служба Асамблеі, фактычна адмовіліся ад тлумачэнняў і прапанавалі запісацца на прыём.

На Кангрэс у Мінск збіраліся прадстаўнікі каля 200 няўрадавых арганізацыяў з усёй Беларусі. Цяпер аргкамітэт Кангрэсу абмяркоўвае перанос мерапрыемства на пазнейшую дату ў чэрвені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі