МЗС Францыі вітае вылучэнне Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію

Як перадае Радыё "Свабода", Пінчук цяпер знаходіцца з візітам у Францыі. СЯрод іншага яна была прынятая ў названым міністэрстве. Амбасадар у справах правоў чалавека Франсуа Зімэрэй запэўніў яе, што Францыя падтрымлівае асуджанага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Ён таксама вітаў вылучэнне Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2012 года. Па словах дыпламата, гэтае вылучэнне падкрэслівае ўнёсак Бяляцкага ў абарону правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў у Беларусі і ва ўсім свеце.

Францыя заклікае Беларусь вызваліць усіх палітвязняў і паважаць у поўнай меры грамадзянскія і палітычныя правы ў адпаведнасці з узятымі на сябе міжнароднымі абавязаннямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі