МЗС Польшчы патлумачыў, чаму даслаў квітанцыі беларускім апазіцыянерам

Сутачныя на канферэнцыі Еўрасаюза, звязаная з самітам “Усходняга партнёрства”, якая праходзіла год таму, складалі ад 100 да 120 еўра.

“Выплата сутачных на такіх канферэнцыях — гэта звычайная практыка,  распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басяцкі. — Калі нехта атрымлівае ўзнагароджанне за ўдзел у канферэнцыі, то ён, прынамсі паводле польскага заканадаўства, залічвае гэта да прыбыткаў. Гэтыя правілы датычаць не толькі беларускіх удзельнікаў, але ўсіх, у тым ліку і палякаў".

Нагадаем, шэраг прадстаўнікоў беларускай апазіцыі поштай атрымалі фінансавыя дакументы з Польшчы. У польскім МЗС лічаць, што гэта ніяк не паўплывае на іх бяспеку, і не можа быць выкарыстаным дляржаўнай прапагандай.

Фота: www.gs.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі