МЗС высвятляе, ці сапраўды беларус трапіў у рукі піратаў
У сераду стала вядома, што ў нігерыйскім Порт-Харкорце мясцовымі піратамі быў захоплены карабель Bourbon Liberty 249.
У закладнікі былі ўзятыя сем чалавек, сярод іх шэсць расіян і адзін эстонец. Яшчэ 9 чалавек, нібыта, засталіся на волі.
Як паведамляе партал tut.by, на гэтым караблі працуе механікам беларус Сяргей Кургановіч. Жонка беларускага марака днямі павінна нарадзіць дзіця.
Тым часам, як паведамляе тэлеканал "Беларусь-1", МЗС нашай краіны, пры дапамозе расійскіх дыпламатаў, высвятляе абставіны захопу карабля і тое, ці сапраўды трапіў у бяду беларускі грамадзянін.
Фота — worldmaritimenews.com