На хвіліну маўчання да польскай амбасады ў Мінску прыйшло 40 чалавек
Інфармацыя пра акцыю памяці распаўсюджвалася ўчора праз Інтэрнэт
Людзі сабраліся каля будынка амбасады каля 14.45 у нядзелю. Роўна а трэцяй гадзіне ўсе арганізавана ўсклалі кветкі да будынка амбасады і запалілі свечы. Пасля людзі прачыталі супольную малітву на польскай мове, праспявалі некалькі памінальных песень на беларускай мове.
Большасць з прысутных — моладзь, сябры зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронту". Ад старэйшага пакалення быў Вячаслаў Сіўчык, адзін з арганізатараў руху "Разам", а таксама спадарыні з КХП БНФ.
Роўна ў гэты ж час у Кракаве пачалася цырымонія пахавання загінулай пад Катынню прэзідэнцкай пары Качыньскіх.