На кватэры Алеся Каліты ператрус
Сёння ўдзень грамадскага актывіста выклікалі ў мінскі райаддзел міліцыі.
Нагодай для выкліку стала крымінальная справа, паводле якой Алесь Каліта, Сяржук Семянюк і Максім Губарэвіч нібыта збілі ахоўніка офіснага цэнтру, дзе зараз месціцца сядзіба БНФ.
Затым Каліту павезлі на кватэру, дзе праходзіць ператрус, паведамляе “Наша Ніва”.